У Маскве выкралі галоўнага падазраванага ў справе аб забойстве дэпутата Варанянкова


Узброеныя людзі 10 студзеня выкралі ўкраінскага крымінальнага аўтарытэта Юрыя Васіленку з рэстарану ў Маскве, паведамляе «Росбалт» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

У выкраданні ўдзельнічала «група дужых мужчын», якія вывелі Васіленку з рэстарану «Базілік», распавяла крыніца агенцтва. Васіленка паспрабаваў збегчы, пасля чаго ў яго стрэлілі. Параненага мужчыну пагрузілі ў багажнік аўтамабіля і павезлі. Пазней, паводле звестак «Росбалта», у кватэры Васіленкі правялі ператрус і знайшлі некалькі дзясяткаў адзінак зброі і выбуховых рэчываў.

Аб выкраданні наведніка з кавярні «Базілік» на праспекце Міру раней паведаміў «Интэрфакс», не называючы імя чалавека. Паводле яго інфармацыі, каля ўстановы ў мужчыну двойчы стрэлілі з пісталета ТТ. У Маскве ўводзілі план «Перахоп», але пра затрыманне выкрадальнікаў не паведамлялася.

Пазней СК Расеі пацвердзіў, што распачатая крымінальная справа аб «выкраданні чалавека па папярэдняй змове» і «абароце зброі», але ўдакладняць падрабязнасці там не сталі.

Юрый Васіленка, паводле версіі ўкраінскіх следчых, выступіў галоўным арганізатарам забойства былога дэпутата Дзярждумы Дзяніса Варанянкова, застрэленага ў сакавіку 2017 года ў Кіеве. Іншыя падазраваныя ў забойстве палітыка раней былі забітыя або зніклі.

Аб’ектыў
Забойства Дзяніса Вараненкава ў Кіеве – помста Крамля?
2017.03.23 21:10

КА, belsat.eu

Стужка навінаў