У Маскве пратэстуюць супраць змянення Канстытуцыі


У цэнтры Масквы каля Адміністрацыі прэзідэнта сабраліся маніфестанты, якія выступаюць супраць унясення змяненняў у Канстытуцыю Расеі. Паліцыя затрымала пракрамлёўскіх актывістаў, якія нападалі на ўдзельнікаў пікету, паведамляе «МБХ медиа».

Каля адміністрацыі прэзідэнта ўдзельнікі пікету з плакатамі сталі ў чаргу. Выказаць свой пратэст супраць змяненняў Канстытуцыі выйшлі муніцыпальны дэпутат Ілля Азар, актывіст «Дэкамунізацыі» Дзмітрый Энтэа, удзельнік «Назіральнікаў Дагестана» Руслан Магамедаў і іншыя. Далучылася да пікету і ўдзельніца Pussy Riot Марыя Алёхіна.

Пракрамлёўскім актывісты SERB таксама прыйшлі на акцыю. Спачатку яны ўступілі ў дыскусію, а пазней напалі на аднаго з удзельнікаў пікету, паліцыя затрымала правакатараў.

15 студзеня Уладзімір Пуцін прапанаваў унесці змены ў Канстытуцыю: прапісаць сістэму публічнай улады, пашырыць паўнамоцтвы мясцовай улады, замацаваць у Канстытуцыі, што мінімальны памер аплаты працы не можа быць ніжэй за ўзровень пражытковага ўзроўню ў рэгіёне, прыбраць агаворку пра прэзідэнцтва два тэрміны запар і іншыя папраўкі.

1 лютага ў Маскве мэрыя дазволіла акцыю супраць рэформы Канстытуцыі. Мітынг, у якім заяўлена 10 тысяч удзельнікаў пройдзе на праспекце Сахарава.

СК/АА belsat.eu

Стужка навінаў