У Маскве пратэстуюць супраць нядопуску незалежных кандыдатаў на выбары ў гарадскую думу


У цэнтры Масквы на Пушкінскай плошчы пачалася акцыя пратэсту – яе ўдзельнікі заклікаюць забяспечыць незалежным і апазіцыйным кандыдатам допуск на выбары ў Масгардуму.

Паводле ацэнкі «Новай газеты», колькасць удзельнікаў дасягае 400-500 чалавек. Перад прысутнымі выступаюць кандыдаты ў Масгардуму, пакуль паліцыя ніякім чынам ім не перашкаджае.

Увечары 13 ліпеня стала вядома, што ў большасці незалежных кандыдатаў у Масгардуму – апазіцыйнага палітыка Дзмітрыя Гудкова, члена СПЧ Андрэя Бабуліна, былога старшыні «Адкрытай Расеі» Аляксандра Салаўёва, кіраўніка Краснасельскай муніцыпальнай акругі, апазіцыянера Іллі Яшына і юрыста Фонду барацьбы з карупцыяй Любові Собаль – выяўлены недапушчальна нізкая колькасць подпісаў, для ўдзелу ў выбарах гэтай лічбы не хапае.

Выбары ў Маскоўскую гарадскую думу пройдуць 8 верасня 2019 года.

КА belsat.eu

Стужка навінаў