У Маскве прайшоў «самы ўсмешлівы парад»: з дзецьмі ды міжкантынентальнымі ракетамі


9 траўня ў Маскве на Краснай плошчы прайшоў вайсковы парад у гонар 74-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне. Апроч кіраўнікоў Расеі Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева, удзел у ім узялі былыя прэзідэнты Казахстану Нурсултан Назарбаеў і СССР Міхаіл Гарбачоў.

Парад у Маскве.
Фота: Maxim Shemetov/REUTERS/Forum

У парадзе Перамогі ўдзельнічалі больш за 13 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку зводны жаночы парадны разлік Міністэрства абароны Расеі ды разлік ваенна-патрыятычнага руху «Юнармія».

Парад у Маскве.
Фота: Maxim Shemetov/REUTERS/Forum

У парадзе, сярод іншага, узялі ўдзел пускавыя ўстаноўкі міжкантынентальных балістычных ракет «Ярс».

Паветраная частка парада была адменена з прычыны дрэннага надвор’я. У ёй мусілі ўдзельнічаць 56 самалётаў і 18 верталётаў, паведамляе РИА «Новости».

Дзеці з «Юнарміі» на парадзе ў Маскве.
Фота: Shamil Zhumatov/REUTERS/Forum

Тэлеграм-канал «Незыгарь» адзначае, што «цяперашні Парад быў самым «усмешлівым» за апошнія гады».

Hавiны
Лукашэнка выступіў на Плошчы Перамогі – кінуў камень у агарод Расеі, ЗША і Латвіі
2019.05.09 13:31

МГ belsat.eu

Стужка навінаў