У Маскве праходзяць два Расейскія маршы


Расейскі марш у Маскве.
Фота: TATYANA MAKEYEVA /Reuters/Forum

4 лістапада ў Маскве ў раёне Любліна стартаваў Расейскі марш. Як паведамляе «МБХ медиа», у акцыі бяруць удзел каля 100 чалавек, а ў ачапленні стаяць некалькі сотняў паліцыянтаў.

Заяўку на шэсце спачатку падавалі прадстаўнікі нацыянал-дэмакратычных рухаў, але ўлады яе адхілілі. Гэтую ж акцыю здолела ўзгадніць Асацыяцыя народнага супраціву (АНС), піша «Коммерсантъ».

Hавiны
У Маскве затрымалі яшчэ аднаго фігуранта «маскоўскай справы». Яго злавілі ў Беларусі
2019.09.02 09:25

Паралельна каля станцыі метро «Кастрычніцкае поле» праходзіць яшчэ адзін Расейскі марш, арганізаваны чальцамі Народна-патрыятычнага саюзу Расеі (НПСР).

Расейскія маршы праводзяцца з 2005 гады 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства, які прымеркаваны да вызвалення Масквы ад войскаў Рэчы Паспалітай. З 2014 года праходзяць два незалежныя маршы, якія падзяліліся на падставе стаўлення ўдзельнікаў да «Наваросіі» і «Расейскага свету».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў