У Маскве пасля купання ў басейне з сухім лёдам памерлі тры чалавекі


У лазні ў Маскве, дзе група людзей адзначала дзень народзінаў, адбылася таргедыя. Загінулі тры чалавекі, якія скокнулі ў басейн з сухім лёдам, паведамляе Следчы Камітэт Расеі.

Расейская блогерка Кацярына Дземідзенка ў лазневым комплексе «Дзявяты вал» у Маскве адзначала з сябрамі свой дзень народзінаў. Падчас вечарыны ў басейн насыпалі 25 кілаграмаў сухога лёду. Некалькі гасцей скокнулі ў басейн і страцілі прытомнасць.

«У выніку выкарыстання хімічных элементаў для стварэння візуальных эфектаў двое наведнікаў памерлі на месцы здарэння. Некалькі ўдзельнікаў мерапрыемства шпіталізаваныя, адзін з іх, нягледзячы на ​​медычную дапамогу, памёр», – паведамляецца на сайце СК РФ.

Следчыя ўдакладняюць, што сухі лёд пераўтварыўся ў цяжкі вуглякіслы газ, што прывяло да смерці людзей. СК РФ завёў крымінальную справа паводле ч. 3 арт. 109 КК РФ (прычыненне смерці па неасцярожнасці двум і больш асобам).

Hавiны
«Зараз паляцяць галовы». Што кажуць жыхары дому, дзе знайшлі труп жанчыны
2020.02.23 16:49

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў