У Маскве памёр спявак Яўген Осін


Спявак Яўген Осін памёр на 55-м годзе жыцця. Цела мужчыны ў яго доме знайшла сястра, ён не выходзіў на сувязь на працягу сутак.

Інфармацыю пра смерць Яўгена Осіна таксама апублікавала ў сваім Instagram спявачка Наталля Штурм, якая сябравала з памерлым. Прычына смерці невядомая.

Раней калегі спевака выказвалі заклапочанасць з нагоды праблем з алкаголем у артыста.

Яўген Осін нарадзіўся 4 кастрычніка 1964 у Маскве. Сваю першую групу стварыў у 1986 годзе, у канцы 80-х супрацоўнічаў з групай «Брава». За кар’еру выпусціў 15 альбомаў.

Пік папулярнасці прыйшоўся на 90-е. Осін вядомы публіцы па песнях «Плача дзяўчына ў аўтамаце», «Восьмага сакавіка», «Качка», «Партрэт працы Пабла Пікасо», «Спадарожніца».

СК, belsat.eu

Стужка навінаў