У Маскве паліцыянты затрымалі ўдзельніцу «Pussy Riot» з сябрамі


У Маскве працаўнікі паліцыі затрымалі ўдзельніцу «Pussy Riot» Вераніку Нікульшыну з чатырма сябрамі. Пра гэта «Медиазоне» паведаміў удзельнік панк-гурта Пётр Вярзілаў.

Вераніка Нікульшына.
Фота: Tatyana Makeyeva/REUTERS/Forum

Паводле яго, каля дзесяці паліцэйскіх і людзей у цывільным прыйшлі дадому да сяброў актывісткі праз некалькі гадзін пасля з’яўлення там Нікульшынай. Яны заявілі, што ім трэба правесці апытанне, бо «група моладзі пашкодзіла нейкую дзяржаўную маёмасць».

16 красавіка Нікульшыну затрымалі разам з кіраўнікамі праекту «Тэатр. На Вынас» на шляху на цырымонію ўручэння прэміі «Залатая маска».

Hавiны
Актывістаў Pussy Riot, якія зладзілі акцыю падчас фіналу ЧС, прысудзілі да арышту
2018.07.17 09:04

Улетку 2018 года Нікульшына разам з іншымі ўдзельнікамі Pussy Riot выбегла на футбольнае поле падчас фінальнага матчу чэмпіянату свету па футболе. За гэта яе арыштавалі на 15 сутак.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў