На сарванай акцыі «Рускі марш» у маскоўскім раёне Любліна 4 лістапада затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек.
Такія дадзеныя прыводзіць «ОВД-Инфо». Паводле «Адкрытай Расеі» затрыманыя па меншай меры 17 чалавек. Тэлеканал «Дождь» са спасылкай на аднаго з лідараў нацыяналістаў паведамляе пра 70 затрыманых.
4 лістапада ў маскоўскім раёне Любліна меўся адбыцца чарговы «Рускі марш». Перад пачаткам акцыі чацвёра з пяці заяўнікаў, якія прадстаўляюць розныя нацыяналістычныя арганізацыі, паведамілі, што паліцыя адмовілася прапусціць узгодненыя з мэрыяй Масквы банеры; з-за гэтага яны вырашылі адмяніць акцыю.
Пасля гэтага паліцыя пачала патрабаваць ад прысутных разысціся, а АМАП пачаў затрымання, паведамляе «Медуза».
4 лістапада на другім канцы Масквы, каля метро «Кастрычніцкае поле», праходзіць альтэрнатыўны «Рускі марш».
ІІ, belsat.eu