У Маскве паліцыя разагнала начную акцыю прыхільнікаў Навальнага


Маскоўская паліцыя ў ноч на 8 кастрычніка зачысціла Манежную плошчу ад актывістаў, якія мелі намер стаяць непадалёк ад Крамля да раніцы.

Па словах актывістаў, паліцыя дзейнічала вельмі жорстка. Мітынгоўцы былі выцесненыя ў метро.

https://www.facebook.com/1197022217/videos/10214575352156321/

Акрамя таго, «ОВД-инфо» паведамляе, што ноччу ў Маскве на Марасейцы паліцыі затрымала каля васямнаццаці людзей – у тым ліку журналісты «Радыё Свабода» і «Дождь».

Усяго 7 кастрычніка на акцыях у падтрымку Аляксея Навальнага ў 26 гарадах Расеі было затрымана 290 чалавек.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла масавыя затрыманні ў Расеі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў