«Дзякуй казачнаму...» Стрым і фота з мітынгу супраць рэпрэсіяў у Маскве


Сегодня по крайней мере в 11 городах России проходят акции протеста "Общество требует справедливости" – против политических репрессий, фабрикации уголовных дел и за гуманизацию правоохранительной системы. "Белсат" ведёт прямой эфир из Москвы.Подробности здесь: https://naviny.belsat.eu/ru/news/spasibo-skazochnomu-strim-s-mitinga-protiv-repressij-v-moskve/

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Niedziela, 23 czerwca 2019

«Белсат» зладзіў жывую трансляцыю з дазволенага ўладамі Масквы мітынгу «Мы патрабуем справядлівасці». Стрым правяла наша маскоўская карэспандэнтка Маша Макарава.

Акцыя прайшла на праспекце Сахарава. Першапачаткова мітынг планаваўся ў знак салідарнасці з затрыманым журналістам Іванам Галуновым, якому паліцэйскія падкінулі наркотыкі. Пасля яго вызвалення акцэнт масавага мерапрыемства зрушыўся на салідарнасць з усімі несправядліва затрыманымі і асуджанымі.

Затрыманні на акцыі пратэсту ў Маскве.
Фота: Маша Макарава, belsat.eu

19:00 Нягледзячы на дазволены характар акцыі, пасля яе заканчэння пачаліся затрыманні. Так, на выхадзе з праспекта Сахарава затрымалі стваральніка «Манстрацыі» Арцёма Ласкутова. Як перадае Маша Макарава, людзей затрымліваюць проста па дарозе ад сцэны да метро. Пры затрыманні за імі ідзе супрацоўнік цэнтра «Э» з камерай, які раней не пускаў на мітынг пратэстоўцаў з плакатамі супраць будаўніцтва смеццевай звалкі ў Шыесе.

Только что задержали Артёма Лоскутова

Opublikowany przez Mashę Makarovą Niedziela, 23 czerwca 2019

18:45 Мітынг скончыўся. Пратэстоўцы разыходзяцца пасля заканчэння акцыі. Паводле апошніх ацэнак, удзел у ёй прынялі каля 4500 чалавек.

Акцыя пратэсту ў Маскве 23 чэрвеня. Маша Макарава, belsat.eu

18:40 У Маскве акцыя праходзіць практычна без інцыдэнтаў. А вось у Санкт-Пецярбургу супрацоўнікі цэнтра па барацьбе з экстрэмізмам затрымалі лідэра руху «Вызвалім Пецярбург» Вадзіма Казака.

Акцыя пратэсту ў Маскве 23 чэрвеня. Маша Макарава, belsat.eu

18:25 Мітынгоўцы, якія прыйшлі ў абарону сясцёр Хачатуран, якіх абвінавачваюць у забойстве гвалтаваў іх бацькі, прыйшлі з плакатамі з патрабаваннем саджаць гвалтаўнікоў, а не ахвяр. Яны таксама выступаюць супраць дэкрыміналізацыі хатняга гвалту.

Фотарэпартаж
«Мы – сёстры Хачатуран». У Берліне прайшоў мітынг ля амбасады Расеі
2019.06.21 20:27
Акцыя пратэсту ў Маскве 23 чэрвеня. Маша Макарава, belsat.eu

18:15 На акцыю пратэсту прыйшлі і людзі з партрэтамі з затрыманымі ў Расеі ўкраінцамі, у тым ліку рэжысёра Алега Сянцова. Яны патрабуюць, у прыватнасці, абмены з Украінай па прынцыпе «усіх на ўсіх».

Акцыя пратэсту ў Маскве 23 чэрвеня. Маша Макарава, belsat.eu

18:10 Сярод удзельнікаў ёсць і тыя, хто быў затрыманы 12 чэрвеня на несанкцыянаванай акцыі салідарнасці з Іванам Галуновым.

Акцыя пратэсту ў Маскве 23 чэрвеня. Маша Макарава, belsat.eu

«У першы раз мы выйшлі [на акцыю пратэсту. – Заўвага. Belsat.eu] 12 чэрвеня. Мы прайшлі некалькі метраў, нас затрымалі. І зараз мы выйшлі ізноў», – кажуць удзельнікі мітынгу.

Акцыя пратэсту ў Маскве 23 чэрвеня. Маша Макарава, belsat.eu

17:40 Паводле ацэнкі назіральнікаў, на акцыі сабралася крыху больш за 1000 чалавек.

Акцыя пратэсту ў Маскве 23 чэрвеня. Маша Макарава, belsat.eu

«У нас тысячы людзей сядзяць, якія дзесьці нехта камусьці перайшоў дарогу», – кажа адзін з удзельнікаў акцыі.

Акцыя пратэсту ў Маскве 23 чэрвеня. Маша Макарава, belsat.eu

17:35 Са сцэны выстоўцы зачыталі імёны палітвязняў. Таксама выступілі рэдактар Івана Галунова, маці 18-гадовай фігурантка справы «Новага Велічы» Ганны Паўлікавай Юлія і іншыя.

17:15 Як паведамляе Маша Макарава, удзельнікаў мітынгу значна менш, чым іх было на несанкцыянаваным маршы 12 чэрвеня, калі ўлады затрымалі прыкладна 500 чалавек з 1500 пратэстоўцаў.

«Далоў уладу чэкістаў!» – скандуе група маладых людзей.

Акцыя пратэсту ў Маскве 23 чэрвеня. Маша Макарава, belsat.eu

Сярод тых, хто сабраўся ёсць як актывісты палітычных і грамадскіх арганізацыяў, так і сваякі асуджаных, у тым ліку па антынаркатычнай артыкулах. Таксама ўдзельнікі акцыі выступаюць у падтрыманне затрыманых па справе «Новага велічы», сясцёр Хачатуран і іншых затрыманых.

«Змяніць сітуацыю можа толькі вуліца», – заявіў паэт Леў Рубінштэйн, які таксама ўдзельнічае ў маршы.

Акцыя пратэсту ў Маскве. Фота: Маша Макарава, belsat.eu

«Грамадзянская супольнасць дамаглося вызвалення толькі аднаго невінаватага [Івана Галунова], у той час як тысячы актывістаў да гэтага часу знаходзяцца ў зняволенні па сфабрыкаваных справах. Праблема, з якой сутыкнуўся Іван Галуноў, мае сістэмны характар. Мы патрабуем спынення справаў у дачыненні «Новага Велічы», «Сеткі», Азата Міфтахава, Анастасіі Шаўчэнкі і іншых палітычных зняволеных», – нагадваюць арганізатары мітынгу.

Дарэчы, 23 чэрвеня мітынгі праходзяць не толькі ў Маскве. Падрабязнасці можна знайсці сайт golunov.life.

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў