У Маскве пачаліся выбары дэпутатаў


8 верасня ў сталіцы Расеі пачаліся выбары дэпутатаў гарадской думы.

Галасаванне праходзіць у 45 выбарчых акругах. У трох з іх праводзіцца эксперымент электроннага галасавання.

На 45 месцаў у сталічным парламенце прэтэндуе 231 кандыдат, з іх 170 асобаў ад партый і 61 самавылучэнец.

Коммунисты лучше «Единой Росси». План Навального на 8 сентября

57 прэтэндэнтам адмовілі ў рэгістрацыі. Галоўным чынам да ўдзелу ў выбарах не дапусцілі прадстаўнікоў апазіцыі.

Гэта стала прычынаю некалькіх буйных пратэстаў у Маскве. Для некаторых удзельнікаў акцый мітынгаванне скончылася судом.

Толькі прадстаўнік апазіцыйнай партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін праз суд дамогся рэгістрацыі на выбарах.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары