У Маскве напоўніцу запушчаны судовы канвеер над апазіцыйнымі актывістамі

Маскоўскія раённыя суды цягам дня 29 ліпеня арыштавалі Іллю Яшына, Канстанціна Янкаўскаса і Аляксандра Салаўёва. Акрамя таго арышт пагражае Дзмітрыю Гудкову і яшчэ некалькім незарэгістраваным кандыдатам у Масгардуму, якія былі затрыманыя падчас масавай акцыі 27 ліпеня, паведамляе meduza.io.