У Маскве на мітынгу «За свабодны інтэрнет» паліцыя затрымала больш за 20 чалавек


Затрыманні ў Маскве. Фота - Юры Бялят, RTVI

На дазволеным мітынгу «За свабодны інтэрнэт», які праходзіў на праспекце Сахарава ў Маскве, праваахоўнікі затрымалі больш за 20 нацыяналістаў.

Усяго мітынг у падтрымку заблакаванага расейскімі ўладамі Telegram сабраў ад 1 да 2.3 тысяч чалавек. Арганізатарамі выступілі апазіцыйныя партыі ПАРНАС, «Яблоко», рух «Адкрытая Расея» ды інш.

Да акцыі вырашылі далучыцца некалькі дзясяткаў нацыяналістаў – у выніку іх затрымалі за скандаванне лозунгаў, якія не адносяцца да тэмы мітынгу.

ІІ, belsat.eu, паводле ОВД-Инфо

Глядзі таксама
Каментары