У Маскве мужчына ўзяў у закладнікі суседзяў


Сёння ўвечары ў маскоўскую паліцыю паведамілі пра канфлікт у адным з дамоў расейскай сталіцы.

Высветлілася, што мужчына ўзяў у закладнікі сям’ю з трох чалавек. У нападніка была пры сабе зброя. На месца здарэння выехала паліцыя, каб правесці перамовы.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мужчына напісаў матыў свайго ўчынку. З ягоных словаў, ён узяў закладнікаў, бо хацеў пагутарыць з супрацоўнікамі паліцыі, таму што яны нібыта не абаранілі яго ад чорных рыэлтараў.

Агенцыя ТАСС, спасылаючыся на свае крыніцы, кажа, што сын нападніка праз канфлікт з бацькам прадаў частку кватэры. Пакупнікі пачалі спрабаваць выселіць мужчыну з жылля. На шматлікія заявы паліцэйскія не рэагавалі.

Адзін з закладнікаў памёр ад атрыманых раненняў. ТАСС паведамляе, што паліцыя затрымала нападніка.

«Сёння ў выніку сумесных дзеянняў супрацоўнікаў паліцыі і Расгвардыі праведзеныя мерапрыемствы па затрыманні мужчыны, які ўтрымліваў у кватэры жылога дому на вуліцы Моластава сям’ю з трох чалавек. Пры затрыманні зламыснік нанёс сабе нажавое раненне і ў цяпер яго дастаўляюць у медычную ўстанову. Жанчына і дзіця, якія знаходзіліся ў кватэры, не пацярпелі», – прыводзіць ТАСС словы супрацоўніка прэс-службы МУС Расеі.

ГА, belsat.eu

 

Стужка навінаў