У Маскве мужчына адкрыў стральбу на вуліцы


У сталіцы Расеі мужчына адкрыў стральбу на вуліцы каля станцыі метро «Новыя Чаромушкі».

20:39 Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу Mash, забойца – 60-гадовы бізнэсовец Расул Абдулаеў. Забітаму Вагіфу Гумбатаву было 50 гадоў. Забойства магло быць помстай за смерць сына Абулаева, якога забілі праз немагчымасць аддаць доўг за азартныя гульні.

Месца злачынства.
Фота: тэлеграм-канал BAZA

18:45 Выданне The Moscow Times паведаміла, што ні адзін з іх супрацоўнікаў не ўдзельнічаў у стральбе. Магчыма, пасведчанне супрацоўніка выдання на імя Вагіфа Гумбатава было падробленым. Стралком быў нейкі Расул Абдулаеў, удакладняе BAZA.

17:35 Крымінальная справа ўзбуджаная па факце выяўлення целаў двух мужчын. Зараз следчыя і крыміналісты працуюць на месцы, праводзяць комплекс неадкладных следчых дзеянняў дзеля выяўлення ўсіх абставінаў злачынстваў. Асобы загінулых ужо высветленыя.

17:20 Тэлеграм-канал Baza паведамляе, што застрэлены стралком мужчына мог быць супрацоўнікам выдання The Moscow Times – пры сабе ў яго знайшлі пасведчанне журналіста. Але гэта інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Забойца быў узброены наганам. Ён стрэліў сваёй ахвяры ў паясніцу, пасля чаго застрэліўся.

17:10 Як удакладняе «Лентач», двое мужчын нешта не падзялілі, адзін з іх застрэліў апанента, а затым наклаў рукі і на сябе.

https://twitter.com/oldLentach/status/1121424431308595200

17:01 У выніку страляніны пацярпеў адзін чалавек, паведамляе агенцтва гарадскіх навін «Москва» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Пасля гэтага нападнік застрэліўся. ТАСС перадае, што паранены мужчына таксама памёр.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў