У Маскве лічаць, што ўніфікацыя падатковага заканадаўства здыме пытанне пра кампенсацыю за падатковы манеўр


Віцэ-прэм’ер Расеі Дзмітрый Козак па выніках сустрэчы ў Маскве прэмʼер-міністраў двух краінаў заявіў, што ў выпадку, калі краіны дамовяцца пра агульнае падатковае заканадаўства, то пытанне пра кампенсацыю за падатковы манеўр у Расеі сыдзе само па сабе, прыводзіць словы Козака interfax.

«У частцы падаткаабкладання здабычы карысных выкапняў, у тым ліку і нафты, хоць у Беларусі яе няма, гэта будуць агульныя правілы, той самы зваротны акцыз, дэмпфер прадугледжаны Падатковым кодэксам. Калі мы гэта ўніфікуем, то беларускія прадпрыемствы атрымаюць гэты ж дэмпфер. Пра гэта трэба дамовіцца», – сказаў Дзмітрый Козак.

Падатковы манеўр, які плануе рэалізаваць Расея, прадугледжвае, пачынаючы з 2019 года, паэтапнае ануляванне экспартных мытаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку з 2024 года Беларусь будзе набываць сыравіну па сусветных коштах.

Hавiны
Блогер NEXTA абяцае агучыць, што прадугледжвае інтэграцыя Беларусі і Расеі
2019.11.20 14:29

У выніку страты бюджэту Беларусі да 2024 года могуць скласці ад $ 8 да $ 12 млрд. З гэтай нагоды афіцыйны Менск ініцыяваў перамовы з кіраўніцтвам РФ пра магчымую кампенсацыю выдаткаў. Яшчэ ў 2018 годзе ўрад Расеі разглядаў такую ​​магчымасць, аднак пазней Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра немэтазгоднасць выдзялення Беларусі кампенсацыі ў сувязі са зменай сваёй унутранай падатковай палітыкі. Акрамя таго Масква таксама заявіла пра неабходнасць актуалізацыі дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы і ўзмацненні інтэграцыі.

Цяпер краіны на ўзроўні прэмʼер-міністраў рыхтуюць дарожныя мапы па інтэграцыі. Але энергетычная сфера, у тым ліку і кошты на нафту, на газ, застануцца на разгляд кіраўнікам краінаў.

ВІДЭА
Беларусь можа страціць $ 8-12 млрд. праз расейскі падатковы манеўр
2018.12.13 14:53

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў