У Маскве грамадзянка Таджыкістану прадала беларуску ў рабства за $ 850


Грамадзянка Таджыкістану затрыманая ў Маскве за гандаль людзьмі. Аб гэтым паведамляе Следчы камітэт Расеі.

Падазраваная была злоўленая на месцы злачынства ў адным з маскоўскіх кафэ, дзе яна здзяйсняла здзелку з падстаўным пакупніком. Абʼектамі гандлю сталі 20-гадовая ўраджэнка Разанскай вобласці і 25-гадовая грамадзянка Беларусі – жыхарка Таджыкістану збіралася атрымаць за іх 100 тысяч расейскіх рублёў (1700 долараў). Імя беларускі не паведамляецца, як і яе месца знаходжання ў дадзены момант.

Распачатая крымінальная справа, у дадзены момант супрацоўнікі праваахоўных органаў Расеі збіраюць неабходныя доказы.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў