У Маскве бачаць рост нацыяналізму і антырасейскай рыторыкі ў Беларусі


Расейскае агенцтва сацыяльнага інжынірынгу Sea правяло аналіз унутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, на падставе чаго прагназуе, што святкаванне БНР стане самай галоўнай падзеяй краіны, а ў выніку гэтага ў краіне пачнецца раздзіманне антырасейскіх настрояў.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле пад назвай «Нацыяналізацыя Беларусі», які апублікаваны на сайце агенцтва.

На думку Sea, з 2014 году ўлады Беларусі распачалі нефармальна прасоўваць культурную нацыяналізацыю грамадства праз апазіцыйныя НКА і партыі. Сімволіка «Пагоні» стала адкрыта прасоўвацца, і прымяняцца падчас усіх акцыяў апазіцыі, за яе перасталі арыштоўваць і штрафаваць. Нацыяналізм супрацьпастаўляецца «Рускаму свету» і носіць элементы гандлю з Расеяй за эканамічныя прэферэнцыі.

Стагоддзе БНР у сакавіку 2018 года, прадэманстравала тэндэнцыю на негалоснае падтрыманне нацыяналізму і прасоўванне гэтых поглядаў у грамадстве. Свята, які прайшло ў цэнтры Менску, прадэманстравала ўстойлівы рост заражэння грамадства нацыяналістычнай ідэалогіяй. Заяву міністра замежных справаў Беларусі пра БНР як галоўнае святы незалежнасці прадэманстравала маўклівую згоду Лукашэнкі. Прызначэнне ў жніўні 2018 года, прэм’ер-міністрам Сяргея Румаса, які зʼяўляецца прыхільнікам нацыяналістычнай Беларусі і прыхільнікам празаходняга курса пацвярджае планы Лукашэнка на дэзынтэграцыю з Расеяй. Праўладныя арганізацыі – БРСМ і прафсаюзы прынялі ўдзел днях памяці Дзяды ў Курапатах і ўсталявалі помнік расстралянымі паэтам ад рук НКВД у 1937 годзе. Канфлікт, які выліўся ў Санкт-Пецярбурзе і адмова ад кампенсацыі падатковага манеўру з боку Расеі, пацвярджае тэндэнцыю на абвастрэнне сітуацыі паміж саюзнымі дзяржавамі. Рыторыка Аляксандра Лукашэнкі будзе станавіцца ўсё больш агрэсіўнай, асабліва да вясны 2019 года.

Задача

Насаджэнне нацыяналізму ў Беларусі па схеме, падобнай да той, якая выкарыстоўвалася раней на Украіне – адзін з ключавых аспектаў палітыкі Захаду. Менавіта нацыяналізм павінен паслужыць ідэалагічным інструментам, а нацыяналістычна настроеныя грамадзяне – галоўнай сілай антырускага вектара Беларусі. 100-гадовы юбілей «БНР» лепшая нагода для нарошчвання антырасейскай прапаганды ў краіне.

Мы прагназуем далейшае прасоўванне ўспрымання «БНР» у грамадстве, як галоўнага свята краіны і далейшага пазіцыянавання ў якасці асновы нацыянальна-арыентаванай дзяржаўнасці, прыраўняць сімвал калабарацыяністаў – бел-чырвона-белы сцяг «Пагоня» да дзяржаўнага, раздзіманне антырасейскіх настрояў у Беларусі. Працягнецца мяккая нацыяналізацыя дзяржаўных структур і развіццё антырасейскай апазіцыі.

У грамадстве будуць усё часцей падымаць тэму рэпрэсіяў НКВД, асуджаючы савецкае мінулае. «Дзяды» (акцыі памяці ахвяр рэпрэсіяў) і спадарожныя ім мерапрыемствы служаць не толькі спосабам мабілізацыі апазіцыі, але і магчымасцю ўбудаваць праўладныя арганізацыі ў гэты працэс. Улада будзе негалосна мадэраваць падтрыманне нацыяналістычнай ідэалогіі і праграмавання негатыўнага ўспрымання савецкага мінулага з акцэнтам на антырасейскі кампанент (паспрабуюць прадэманстраваць, што за расстрэламі стаялі расейцы). Канфлікт вакол коштаў на газ і перамовы аб кампенсацыі падатковага манеўру будуць падстаўленыя як непадатлівасць расейскай улады: «прэзідэнт змагаецца за нацыянальныя інтарэсы, а саюзная дзяржава парушае дамоўленасці і спрабуе адабраць незалежнасць у Беларусі».

Рэакцыя грамадства

Святкаванне стагоддзя БНР прадэманстравала ўстойлівы рост падтрымкі ідэі нацыяналізацыі беларускага грамадства. Усё больш людзей падтрымліваюць гэтую ідэалогію, а праўладныя арганізацыі перасталі крытыкаваць БНР і Курапаты. Мяккі пераклад прац чыноўнікаў на беларускую мову не сустракае супраціву, а апазіцыя выступае толькі «за». Прэмʼер-міністр рэспублікі ў Менску выступіў на беларускай мове на цырымоніі «Зорны мяч – 2018», усе апазіцыйныя СМІ падтрымалі яго. У пэўных колах грамадства выкарыстанне беларускай мовы стала модным трэндам. Паэты, музыканты і ўся эліта падаюць ідэі нацыяналізму як «дэмакратычны прагрэс грамадства на шляху да Еўропы». Ня быць нацыяналістам – значыць быць рэтраградам і «саўком», а ўлада спрабуе гуляць на гэтым.

Міжнародны рэзананс

З 2014 года на захадзе ўсё менш крытыкуюць уладу Лукашэнкі, а новыя праграмы супрацы сведчаць аб змене стратэгіі ў дачыненні да Беларусі. Міжнародныя структуры павялічылі фінансаванне праектаў, звязаных з нацыяналізмам і гістарычнай памяццю. Акцэнт зрушаны з развіцця праваабароны на нацыянал-патрыятычную рыторыку з крытыкай саюзнай дзяржавы і супрацьстаяння «Расейскаму свету». Прыезд у кастрычніку экспертаў ад ЗША і абмеркаванне новай стратэгіі супрацы з Беларуссю сведчыць аб пачатку новай эпохі стасункаў.

Лукашэнка нядаўна звярнуўся да Нямеччыны: «Беларусь гатовая збліжацца з ЕЗ. Адзінае хачу сказаць, каб Нямеччына – хоць немцы гэта разумеюць – ніколі не ставіла нас перад выбарам. Вось амерыканцы гэта зразумелі».

Чаго дамагліся

Выкарыстоўваючы сацыяльны інжынірынг, улада Беларусі распачала мяккую беларусізацыю дзяржавы, дазволілі адкрыта выкарыстоўваць сімвалы »Пагоні«. Цяпер любое мерапрыемства апазіцыі не праходзіць без гэтых сімвалаў, якія становяцца «атрыбутам свабоды на шляху да Еўропы». Дзяржава перастала арыштоўваць за гэтыя сімвалы, 5 гадоў таму за гэта можна было атрымаць 15 сутак і штраф. Міністр замежных справаў Беларусі адкрыта падтрымаў святкаванне БНР і заявіў, што гэта – галоўнае свята краіны. Дзяржава ўсталявала помнік расстраляным у 1937 году паэтам у Курапатах.

Пры маўклівай згодзе ўлады фармуецца адмоўнае стаўленне жыхароў краіны да агульнага з Расеяй савецкага мінулага. Апошняя эканамічная спрэчка паміж саюзнымі дзяржавамі пазіцыянуецца як «барацьба за незалежнасць краіны», а Лукашэнка – галоўным змагаром за ідэнтычнасць Беларусі. З 2014 года Еўрапейскі звяз і ЗША пачалі адмяняць санкцыі супраць Беларусі і вылучаць фінансаванне на новыя праграмы.

Hавiны
Лукашэнка: Я больш не называю Расею «братняй дзяржавай»
2018.12.24 21:57

СК, belsat.eu

Стужка навінаў