У Маскве арыштавалі на 8 дзён Аляксандра Салаўёва


Незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты Масгардумы Аляксандра Салаўёва арыштавалі на 8 содняў. Пра гэта са спасылкай на ягонага адваката паведамляе «Новая газета».

Салаўёва прызналі вінаватым у арганізацыі няўзгодненай акцыі (паводле ч. 2 арт. 20.2 КаАП).

Такім чынам, ён выйдзе на волю ўвечары 4 жніўня.

Абарона мае намер абскардзіць арышт у вышэйстаячым судзе, дадаў адвакат.

За кратамі знаходзіцца Аляксей Навальны.

27 ліпеня ў цэнтры Масквы прайшла акцыя пратэсту за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму. Пры разгоне пратэстоўцаў сілавікі ўжылі дручкі і электрашокеры і затрымалі 1373 чалавека.

Меркаванні
«Чорны варанок» для «апазіцыянерчыка»
2019.07.26 17:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў