У маскоўскім метро ў першы дзень прапускнога рэжыму – вялізарныя чэргі


Раніцай 15 красавіка каля ўваходаў на станцыі маскоўскага метрапалітэну ўзніклі чэргі, паколькі паліцыянты правяралі ва ўсіх пасажыраў лічбавыя пропускі для перамяшчэння па горадзе, паведамляе «Медуза».

У шэрагу выпадкаў людзі стаялі ў чэргах па 30-40 хвілін. На адной са станцый усіх, хто прыйшоў правяралі двое паліцыянтаў.

Бліжэй да 11 гадзіны раніцы мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што чэргі ліквідаваныя. Ён заявіў, што ў будучыні пропускі трэба правяраць аўтаматычна. А пакуль мэр папрасіў паліцыю праводзіць праверкі гэтак, каб людзі не збіраліся на станцыях.

10 красавіка кіраўніцтва гораду ўказам зацвердзіла прапускны рэжым у Маскве, ён уступіў у дзеянне ад 15 красавіка. Электронныя пропускі людзі замаўляюць праз інтэрнэт або па тэлефоне, аднак пакуль сістэма працуе з перабоямі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў