У Маскоўскі раён Менску вярнулі ацяпленне


Як выглядае менская Малінаўка, дзе няма ацяплення і гарачай вады. 22 студеня 2021 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Цеплазабеспячэнне ў Маскоўскім раёне Менску адноўлена. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Белэнерга».

«Паводле стану на 16.15 уключаныя ў працу цепламагістралі №59 і №52, адноўленае цеплазабеспячэнне ўсіх спажыўцоў», – гаворыцца ў паведамленні.

Фота
«Добра, што гэта здарылася не ў самыя маразы!» Як у Малінаўцы прапала ацяпленне
2021.01.22 15:19

У Менску адбылася чарговая аварыя: у некаторых дамах у мікрараёне Малінаўка няма гарачай вады. Рамонтныя работы ўвечары 21 студзеня ішлі ля гандлёвага цэнтру «Максімус», што на скрыжаванні Рафіева і Ясеніна. Знікла вада і ацяпленне ў шмат якіх дамах.

Пазней увечары з’явілася афіцыйная інфармацыя ў тэлеграм-канале прадпрыемствы «Белэнерга». Там пацвердзілі, што пашкоджаная цепламагістраль № 59 дыяметрам 1000 мм на скрыжаванні вуліцаў Ясеніна і Рафіева.

Адсутнічла цеплазабеспячэнне ў дамах на вуліцах Алібегава, Бялецкага, Голубева, Громава, Гурскага, Ельскіх, Ясеніна, Міхайлоўскай, Астрожскіх, Рафіева, Сапегі, Слабадской, Тышкевічаў, Брыля, праспектах Любімава і газеты «Звязда». У многіх школах перанеслі заняткі, не было цяпла і ў некалькіх дзіцячых садках.

Hавiны
Рамонтныя працы цеплаправоду працягваюцца ў Менску, у Воршы – скончаныя
2021.01.22 08:32

Таксама ацяплення не было і ў Воршы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў