У Марсэлі пабіліся расейскія ды англійскія футбольныя фанаты


[/vc_column_text][vc_column_text]Перад пачаткам футбольнага матчу Расея–Англія, які адбудзецца ў межах чэмпіянату Еўропы, ідуць разборкі заўзятараў.

У Марсэлі, дзе пройдзе сустрэча групы B паміж Расеяй ды Англіяй, адбылася сутычка фанатаў з паліцыяй. «Daily Mail» паведамляе, што брытанскія заўзятары кідалі пустыя бутэлькі ў французскіх паліцыянтаў. Тыя ўжылі слёзацечны газ, каб уціхамірыць натоўп.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwYWxsb3dmdWxsc2NyZWVuJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwd2lkdGglM0QlMjI2OTglMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI1NzMlMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGlkJTNEJTIybW9sdmlkZW9wbGF5ZXIlMjIlMjB0aXRsZSUzRCUyMk1haWxPbmxpbmUlMjBFbWJlZCUyMFBsYXllciUyMiUyMHNyYyUzRCUyMmh0dHAlM0ElMkYlMkZ3d3cuZGFpbHltYWlsLmNvLnVrJTJGZW1iZWQlMkZ2aWRlbyUyRjEyOTg0NTYuaHRtbCUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Выданне паведамляе, што расейскія фаны прыбылі ў Марсэль адмыслова дзеля бітвы з англічанамі. Пʼяныя маладыя людзі біліся адно з адным, паліцыя ўжыла дручкі ды шумавыя гранаты.

«Некалькі маладых расейцаў выбеглі з метро і кінуліся з кулакамі на нашых«, – паведаміў адзін з англійскіх заўзятараў.

Паведамляецца, што былі заўважаныя сутычкі фанатаў зборнай Англіі адно з адным. Паліцыя Марсэлю затрымала двух англічанаў – аднаго за напад на бармена, іншага – за парушэнне парадку.

Зборныя Англіі ды Расеі згуляюць 11 чэрвеня а 22:00 паводле менскага часу.

МЯ, паводле dailymail.co.uk.

Стужка навінаў