У Мар'інай Горцы затрымалі Славаміра Адамовіча


«Знялі з электрычкі, вядуць у РАУС. Кажуць, – правяраць літаратуру», – напісала ў «Facebookʼу» Алена Талстая з Руху салідарнасці «Разам».

Паэта затрымалі на чыгуначнай станцыі ў Мар’інай Горцы. Ён планаваў прыехаць у Менск для ўдзелу ў святкаванні 100-годзьдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Напярэдадні Дня Волі, у Менску і рэгіёнах адбыліся прэвентыўныя затрыманні палітыкаў і грамадзянскіх актывістаў.

Назірайце за святам незалежнасці онлайн. Сёння, а 12:00 «Белсат» пачне наўпроставую трансляцыю святочнага канцэрту ў Менску, акцыяў у іншых гарадах Беларусі. Святкуйма Дзень Волі разам!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў