«У мамы ў камеры 8 чалавек, у брата – 13». Кіраўніцтва «Прэс-клубу» за кратамі ўжо 14 дзён


Юлію Слуцкую і шэраг іншых сябраў «Прэс-клубу» вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і спрыянні гэтаму.

Абвінавачанні заснавальніцы «Прэс-клюбу» Юліі Слуцкай, а таксама яго фінансаваму дырэктару Сяргею Альшэўскаму, праграмнай дырэктарцы Але Шарко, аператарам Пятру Слуцкаму і Дзянісу Сакалоўскаму выставілі 31 снежня. Іх трымаюць пад вартай у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Кіраўніка Акадэміі «Прэс-клубу», грамадзяніна Расеі Сяргея Якупава ў той жа дзень пад канвоем даставілі ў менскі аэрапорт і дэпартавалі з краіны. Яму не выставілі абвінавачання, ён мае статус свабоднага чалавека, усе падазрэнні з яго знятыя, піша «Свабода».

Юлія Слуцкая. Фота press-club.by
Hавiны
Кіраўніка Акадэміі «Прэс-клуба» дэпартавалі ў Расею
2020.12.31 19:22

Дачка Юліі Слуцкай і сястра Пятра Слуцкага Аляксандра кажа, што асаблівых навінаў наконт абвінавачання і расследавання справы пакуль няма. Адвакаты маюць магчымасць бачыць сваіх падабаронных.

«У мамы ў камэры сем чалавек, — расказвае Аляксандра. — Яна восьмай прыйшла туды, ёй заставалася верхняя шконка. У мамы хворая спіна, ёй цяжка было туды залазіць і злазіць. Але дзяўчаты ў камэры добрыя, яны з ёй памяняліся. Цяпер у мамы хаця б зручная шконка».

Аляксандра кажа, што маці нават прасіла не перадаваць ёй столькі ежы.

«Бо не выйдзе з СІЗА, не пралезе ў дзверы. Такія жарты, — кажа дзяўчына. — Мама настроеная канструктыўна. Стараецца не засмучацца ад таго, чаго не можа змяніць. Робіць гімнастыку па магчымасці. Месца ў камэры няма, таму некаторыя практыкаванні даводзіцца рабіць на шконцы. Любы паход у лазню альбо да адваката таксама стараецца пераўтварыць у нейкую гімнастыку».

Аляксандра Слуцкая абмяркоўвала сітуацыю з жонкаю Сяргея Альшэўскага. Яны гатовыя цалкам кампенсаваць нанесеную дзяржаве шкоду, калі яна была.

«У Пятра ў камеры 13 чалавек, — расказвае Аляксандра Слуцкая пра ўмовы, у якіх утрымліваюць яе брата. — Таксама абстаноўка даволі пазітыўная. Усе хлопцы добрыя. Пятро трымаецца. Але ён увогуле не разумее, што адбываецца. У Пятра быў адвакат, ён яму патлумачыў, што і як, як трэба сябе паводзіць. Пятро ўвогуле не ў тэме, як той казаў».

Hавiны
Кіраўнікам Press Club Belarus прад’явілі абвінавачанне
2020.12.31 15:28

 

Юлія Слуцкая і іншыя сябры «Прэс-клубу» прабудуць пад вартай мінімум да 22 лютага. Акрамя іх на гэты момант пад вартай у крымінальных справах трымаюць журналістку парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч, супрацоўніц «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову, а таксама былую карэспандэнтку БТ Ксенію Луцкіну, якую затрымалі ў адзін дзень з кіраўніцтвам «Прэс-клюбу».

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў