У Маладзечне развіталіся з Мікітам Крыўцовым. ФОТАРЭПАРТАЖ


25 жніўня ў Маладзечне развіталіся з Мікітам Крыўцовым. Ён стаў 6-ым загінулым за час пратэстаў, якія цягнуцца ў Беларусі з 9 жніўня. Развітацца з маладзёнам прыйшлі сотні людзей. Яму было 28 гадоў, маленькая дачка засталася без бацькі.

Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня. Паводле сваякоў, раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Менскам. Цела Мікіты Крыўцова знайшлі 22 жніўня ў лесапаласе ў межах Менску. Паводле паведамлення Следчага камітэту, ён задушыўся, слядоў крымінальнага характару на целе не было. Па факту смерці Следчы камітэт не распачынаў крымінальнай справы

Пахаванне Мікіты Краўцова
Пахаваньне ўдзельніка пратэстаў у Менску Мікіты Крыўцова, якога не маглі знайсці дзесяць дзён. Маладзечна, Беларусь. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат
Пахаванне Мікіты Краўцова
Маладзечна, Беларусь. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат
Пахаванне Мікіты Краўцова
Маці Мікіты Крыўцова. Маладзечна, Беларусь. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат
Пахаванне Мікіты Краўцова
Маладзечна, Беларусь. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат
Пахаванне Мікіты Краўцова
Маладзечна, Беларусь. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат
Пахаванне Мікіты Краўцова
Маладзечна, Беларусь. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат
Пахаванне Мікіты Краўцова
Маладзечна, Беларусь. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат
Пахаванне Мікіты Краўцова
Маладзечна, Беларусь. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат
Пахаванне Мікіты Краўцова
Маладзечна, Беларусь. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат
Пахаванне Мікіты Краўцова
Маладзечна, Беларусь. 25 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

Мікіта Крыўцоў стаў 6 актывістам, які загінуў у Беларусі з пачатку пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. За час пратэстаў, паводле МУС, выблі затрыманыя каля 7000 асобаў.

  • 10 жніўня ў Менску загінуў 34-гадовы Аляксандр Тарайкоўскі, які, паводле відэакрыніц, быў застрэлены на месцы. Афіцыйна ў МУС заяўлялі, што ў яго руках выбухнуў невядомы прадмет.
  • У Гомлі 11 жніўня памёр 25-гадовы Аляксандр Віхор, якога затрымалі 9 жніўня. Афіцыйна прычыны смерці ўсцяж высвятляецца.
  • 16 жніўня загінуў 19-гадовы Арцём Парукаў, афіцыйна яго збіла машына на Партызанскім праспекце.
  • 19 жніўня у вайсковым шпіталі Менску памёр 43-гадовы Генадзь Шутаў. Яго паранілі ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Берасця падчас пратэстаў.
  • У Ваўкавыску знайшлі цела 29-гадовага Канстанціна Шышмакова, які будучы чальцом участковай камісіі адмовіўся падпісваць выніковы пратакол. З ім развіталіся 20 жніўня, родныя адмовіліся каментаваць смерць журналістам. Прычыны смерці пакуль невядомыя.
Фота + Відэа
У Маладзечне развітваюцца з пратэстоўцам, якога знайшлі павешаным у Менску
2020.08.25 13:08

belsat.eu

Стужка навінаў