У Маладзечне падчас капання каналізацыі загінулі двое мужчынаў


Двое мужчынаў сталі ахвярамі абсыпання грунту ў Маладзечне. Яшчэ адзін – шпіталізаваны ў мясцовую больніцу, паведамілі ў Менскім абласным МНС.

Трагедыя здарылася ўвечары 7 верасня на вуліцы Гарадоцкая падчас земляных працаў па ўладкаванні ліўневай каналізацыі.

Hавiны
У Маларыце на будаўнічай пляцоўцы засыпала пяском 12-гадовае дзіця
2019.08.03 09:13

На мужчынаў, якія знаходзіліся ў траншэі глыбінёй два метры і шырынёй 1,5, абваліўся грунт. Пад зямлёй апынуліся трое чалавек. Выратаваць іх да прыбыцця ратавальнікаў не атрымалася.

Працаўнік МНС дасталі мужчынаў. Але медыкі канстатавалі смерць дваіх з іх, трэці мужчына – шпіталізаваны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў