У Маладзечне грамадзянін Турцыі бегаў з нажом за дзяўчынай


У Маладзечне 28-гадовы грамадзянін Турцыі напаў на 24-гадовую мясцовую жыхарку, ударыў па твары і затым бегаў за ёй па вуліцы. Як аказалася, дзяўчына – ягоная жонка. Іншаземец прыехаў у Маладзечна, каб памірыцца з ёй. Пра гэта паведамляецца на сайце УУС Менаблвыканкаму.

Грамадзянін Турцыі напаў на дзяўчыну на вуліцы. Мужчына нажом парэзаў рэчы з жаночай сумачкі, у тым ліку пашпарт. Мінакі выклікалі міліцыю, якая затрымала мужчыну.

Па факце наўмыснага знішчэння пашпарту ў дачыненні замежніка распачатая крымінальная справа па арт. 378 Крымінальнага кодэксу (пакаранне – да двух гадоў пазбаўленне волі). Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

«Праваахоўнікі высветлілі, што затрыманы не першы раз прыязджае ў Беларусь нібыта памірыцца са сваёй каханай. Калі чарговая спроба не ўвянчалася поспехам, мужчына вырашыў звярнуцца да больш важкім аргументам. У дадзены момант працаўнікі міліцыі праводзяць праверку па фактах пагрозаў забойствам», – адзначаюць у міліцыі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў