У Маладзечне бюджэтнікам загадалі прыйсці на мітынг Ціханоўскай і арганізавана сысці, бо «нецікава»


Як стала вядома belsat.eu ад крыніцы, якая працуе ў адной з дзяржаўных арганізацыяў Маладзечна, кіраўніцтва складае спісы ахвотных гэта зрабіць. У якасці прэміі прапануюць два дні адпачынку.

Паводле крыніцы, кіраўніцтва розных дзяржаўных структураў інструктуе сваіх працаўнікоў наступным чынам: трэба прыйсці на мітынг Ціханоўскай а 15.30 і праз дзесяць хвілінаў па сігнале сысці, кажучы, што ім «нецікава» і «Святлана кажа лухту».

Фотарэпартаж
Гістарычны мітынг Святланы Ціханоўскай. Вялікі фотарэпартаж
2020.07.31 13:12

Тых жа, хто захоча прыйсці на агітацыйны мітынг па ўласным жаданні і застацца папярэджваюць аб негатыўных наступствах.

Мітынг Святланы Ціханоўскай 30 ліпеня ў Менску.
Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

У Маладзечанскім райвыканкаме гэтую інфармацыю нам не пацвердзілі і сказалі, што нічога пра такія загады не ведаюць.

***

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай ужо больш за тыдзень збіраюць шматтысячныя мітынгі ў розных гарадах Беларусі. У чацвер у Менску сабраліся 63 тысячы чалавек.

КА belsat.eu

Стужка навінаў