У Магнітагорску завяршыўся пошук загінулых пад заваламі


31 снежня 2018 года. Ратаўнікі на месцы абрынутага пад'езду ў Магнітагорску. Фота – МНС Расеі/Reuters

Выратавальнікі паведамілі пра завяршэнне пашукова-выратавальнай аперацыі ў Магнітагорску. Усяго пад заваламі пад’езда жылога дому знайшлі 39 асобаў.

Паводле МНС, больш у руінах абваленага дому нікога няма.

Раней у прэс-службе рэгіянальнага МНС РБК паведамілі пра тое, што каля 16:00 паводле менскага часу ў завалах падʼезду ўдалося знайсці цела загінулай жанчыны, якая стала 39-й ахвярай трагедыі.

Родныя пацярпелых апазналі целы 38 загінулых.

Першапачаткова ў МНС сцвярджалі, што ўсё пад заваламі мог знаходзіцца 41 чалавек.

Адзін з падʼездаў дзесяціпавярховы жылога дому, размешчанага на праспекце Карла Маркса ў Магнітагорску, абрынуўся раніцай 31 снежня. Жыхароў суседніх падʼездаў эвакуявалі, на месца здарэння прыбылі выратавальныя службы, мясцовыя ўлады, а таксама прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справа паводле артыкула «Прычыненне смерці па неасцярожнасці двум і больш асобам». Прыярытэтнай версіяй таго, што адбылося застаецца выбух бытавога газу. Слядоў выбухоўкі на месцы абрушэння выявіць не ўдалося. Справа расследуецца цэнтральным апаратам ведамства сумесна з рэгіянальным падраздзяленнем Следчага камітэту.

Жалоба ў Магнітагорску: ахвяраў более

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары