У Магілёве за дзень да маршу недармаедаў мядзведзь мышкуе, а вярблюд з зубрамі грэюцца на сонцы


Жывёлы ў Магілёўскім заапарку насалоджваюцца вясной. 

Мядзведзь Федзя ў Магілёўскім заапарку прачнуўся яшчэ ў лютым. Але з надыходам сакавіцкага цяпла пачаў “мышкаваць” – шукаць пад падлогай сваёй адпачывальні мышэй. «Інстынкт», – каментуе дырэктар заапарку Іван Ніжнікаў.

Заапарк рыхтуецца да летняга сезону – папраўляюцца вальеры, прыбіраецца тэрыторыя, паведамляе сайт mycity.by

Барсук быў незадаволены, што яго пабудзілі, што нельга сказаць пра дзікоў. Яны ў сваім вальеры заляглі ў гразь, як у сапраўдным спа-салоне.

«Хутка дзікоў могуць занесці ў Чырвоную кнігу. Праз афрыканскую чуму свіней неабходна нішчыць. Мы за сваіх змагаемся ўжо тры гады. Усе жывыя, здаровыя і насалоджваюцца жыццём», – распавядае Іван Ніжнікаў.

Фота: mycity.by

Еўрапейскія лані так выдатна адчуваюць сябе ў Магілёўскім заапарку, што ўжо святкуюць народзіны. І абодва маленькіх – альбіносы. У іх рудая скура і рудыя насы, хоць павінны быць чорнымі.

Цікава, што ў верблюда на зімовы час быў асобны вальер і асаблівая ежа. Усё ж жывёла знаходзіцца ў зусім іншым клімаце. Цяпер вярблюд ужо грэецца на сонцы ў вальеры і жуе сена.

Фота: mycity.by

Тым жа займаюцца і беларускія зубры.

Фота: mycity.by

ВЧ, паводле mycity.by

Стужка навінаў