У Магілёве з’явілася алея «па пяцьсот». Фотафакт


На пешаходнай вуліцы Магілёва ўсталявалі аграмадныя гаршкі для кветак. Кожны гаршчок сімвалізуе галоўную мару беларуса – заробак «па пяцьсот», бо каштуе $555.

Алея гаршкоў на вуліцы Ленінская.

Адміністрацыя гораду ўпрыгожвае гістарычны цэнтр напярэдадні V Форуму рэгіёнаў, які мае адбыцца ўвосень пры ўдзеле Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Скрыншот з расейскага сайта з гаршком і коштам.

«Як зрабіць азеляненне максімальна дарагім, даражэй чым у пустыні? Трэба ўлупіць велізарныя вазоны на пешаходнай вуліцы і пасадзіць туды тры кветачкі!» – першыя водгукі ў сацыяльных сетках.

Скрыншот каментароў з сацсетак.
У гаршкі пасадзілі кветкі.

Больш за ўсё людзей здзівіла вышыня гаршкоў – 121 см, і тое, якімі шчыльнымі радамі стаяць гаршкі. Як пасля высветлілася, у гаршкі пасадзілі не толькі кветачкі – петуніі, а таксама туі.

Хоць пра гэта нідзе не было сказана, але людзі самі знайшлі сайт расейскага вытворцы гэтых гаршкоў і адтуль даведаліся пра іхны кошт (35 000 расейскіх рублёў або $ 555).

Фота з тэлеграм-каналу t.me/l_o_s_q_u_e

belsat.eu

Стужка навінаў