У Магілёве вымераць ціск і атрымаць кансультацыю можна будзе нават на вакзале


На наступным тыдні па ўсім Магілёве можна будзе прайсці абследаванне і атрымаць рэкамендацыі ад лекараў па прафілактыцы інфаркту. Фота – kardiohelp.com

У горадзе на Дняпры пройдзе акцыі па перадухіленні інфаркту.

27 верасня ў дзевяці месцах у Магілёве можна будзе вымераць артэрыяльны ціск, масу цела і рост ды атрымаць кансультацыю тэрапеўта. Тэставыя пункты адкрыюцца па ўсім горадзе, падае Магілёўскі аблвыканкам.

  • Г/Ц «Е-сіці» (вул. Гагарына, 79)
  • Г/Ц «Парк-Сіці» (Мінская шаша, 31)
  • Супермаркет «Гіпа» (вул. Маўчанскага, 6)
  • Цэнтральная паліклініка (вул. Піянерская, 15)
  • Паліклініка №9 (зав. Беразоўскі, 10)
  • Паліклініка №11 (вул. Вішнявецкага, 10а)
  • Аптэка № 1 на вул. Першамайская, 59)
  • Аптэка № 3 (праспект Пушкінскі, 43)
  • Зала чакання магілёўскага чыгуначнага вакзалу (Прывакзальная плошча, 1).

У акцыі возьмуць удзел медыкі дзяржаўных медустановаў. Яны дадуць рэкамендацыі па прафілактыцы вострага каранарнага сіндрому і інфаркту міякарда, фактараў рызыкі хваробаў сістэмы кровазвароту і агулам па тым, як весці здаровы лад жыцця.

40 % беларусаў маюць праблемы з сэрцам

Па звестках Сусветнай арганізацыі здароўя, свеце няўхільна расце рост смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў – прычым ува ўсіх краінах.

Летась у Беларусі сардэчна-сасудзістыя хваробы былі ў 38,8 тысячаў на 100 тысячаў жыхароў.

Паводле прагнозаў лекараў, праз два гады ад ішэмічнай хваробы сэрца будуць паміраць амаль усе, хто на яе захварэе – 100 % мужчын і 80 % жанчын.

Лекары кажуць, што самы надзейны спосаб перадухіліць гэткія хваробы – займацца прафілактыкай.

Да сардэчна-сасудзістых хваробаў прыводзяць перадусім курэнне, злоўжыванне алкаголем, падвышаны артэрыяльны ціск, павышаны ўзровень халестэрыну ў крыві, залішняя маса цела, недастатковае спажыванне гародніны і садавіны, а таксама маларухомы лад жыцця.

ДД

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары