У Магілёве судзяць журналістаў за сюжэт на «Белсаце»


Журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага з Магілёву судзяць паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»). Паседжанне па справе Аліны Скрабуновай перанеслі на 4 сакавіка. Аляксандра Сідарэўскага аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (540 рублёў).

Журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага судзяць за сюжэт пра 50-годдзе тралейбуснага парку ў Магілёве. Матэрыял выйшаў у эфіры тэлеканалу «Белсат». Міліцыянты палічылі, што журналісты парушылі ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»). Пакаранне за гэтае парушэнне прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў (540 – 1350 рублёў).

«Я адразу ж сказала, што не прызнаю сваёй віны. У выніку суддзя выпісала позву на 4 сакавіка і перанесла агучванне выраку, бо адзін са сведкаў прыйшоў на паседжанне ў нецвярозым стане. Суддзя ж вырашала, што неабходна апытаць гэтага сведку, таму і перанесла разгляд», – распавяла «Белсату» Аліна Скрабунова.

Пасля таго, як журналістка выйшла з залі суду, ёй уручылі яшчэ адну позву. Міліцыянты з Ленінскага РАУС Магілёву склалі на Аліну Скрабунову яшчэ адзін пратакол.

«Чарговую справу зноў завялі паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП», – кажа Аліна Скрабунова.

Аператара Аляксандра Сідарэўскага аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (540 рублёў).

Журналістку і аператара затрымалі 8 лютага ў Магілёве, падчас таго, як яны накіроўваліся на асвятленне пратэсту кіроўцаў, якія абурыліся ростам коштаў на паліва. У РАУС Аліне Скрабуновай і Аляксандру Сідарэўскаму выпісалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў суд.

Hавiны
У Шаркаўшчынскім судзе глядзелі «Суб’ектыў» і пакаралі журналіста за матэрыял у праграме
2020.02.24 10:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў