У Магілёве – суды, у Глыбокім – затрыманні. Затрымалі таксама журналістаў «Белсату»


Журналісты і сваякі затрыманых у чаканні ля суду Кастрычніцкага раёну Магілёва.
Фота: «Белсат»

Суды над затрыманымі ўдзельнікамі сустрэчы з відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім праходзяць 8 траўня ў Магілёве.

Як паведаміла belsat.eu з суду Кастрычніцкага раёну Магілёва Аліна Скрабунова, тут праходзяць суды над удзельнікамі сустрэчы 5 траўня, прыхільнікамі Youtube-каналу «Краіна для жыцця» Сяргея Ціханоўскага.

Абноўлена
У Магілёве затрыманы аператар Міхаіл Аршынскі і ўдзельнікі сустрэчы з каналам «Краіна для жыцця»
2020.05.07 23:36

«Тут 5 чалавек. Проста ў гэты момант яны знаходзяцца ў кабінетах суддзяў. Іх судзяць паводле артыкула 23.34 КаАП – гэта ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», – распавяла суразмоўца.

Затрыманы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі Сцяпан Лазаронак з жонкай перад кабінетам суддзі.
Фота: «Белсат»

Сцяпан Лазаронак прысутнічаў на месцы, дзе 5 траўня спынілі аўтадом «Краіны для жыцця» у Магілёве. 7 траўня да Сцяпана прыйшлі міліцыянты і прапанавалі прайсці ў РАУС. Лазаронка вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. За гэта паводле арт.23.34 КаАП на яго і склалі пратакол і адправілі ў ізалятар чакаць суду.

Бацькі затрыманага Арцёма Сакава прыехалі на суд у Магілёў з Гомельскай вобласці.
Фота: «Белсат»

Блогера Уладзіміра Няронскага разам з Арцёмам Сакавым і Аляксандрам Арановічам затрымалі ў мястэчку Дружны яшчэ 6 траўня. Яны двое содняў правялі ў ізалятары ў Магілёве перад судом.

Блогер Уладзімір Няронскі ў судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва.
Фота: «Белсат»

У ізалятары часовага ўтрымання знаходзіцца журналіст фрылансэр Міхаіл Аршынскі. Ён вёў стрымы з сустрэчы 5 траўня, а таксама з-пад ІВС, куды прыйшло больш за 100 чалавек падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага.

«Пакуль чакалі гэтыя суды, тут знаходзіўся праваабаронца і журналіст Аляксандр Буракоў. Да яго пад’ехаў бус з АМАПам, і забралі яго. Сказалі, што ён асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс», – адзначыла Аліна Скрабунова.

Усю каманду «Краіны для жыцця» з аўтадома суд у Магілёве ў выніку асудзіў да адміністрацыйнага арышту. Гэтак Арцёму Сакаву прысудзілі 5 дзён арушту, Аляксандру Арановічу – 6 і Уладзіміру Няронскаму – 10 дзён адміністрацыйнага арышту.

Сцяпан Лазаронак атрымаў 5 дзён арышту, Вячаслаў Зайцаў два дні арышту.

У Глыбокім затрыманы Зміцер Лупач

Між тым яшчэ аднаго журналіста-фрылансэра, які супрацоўнічае з «Белсатам», – Змітра Лупача – затрымалі ў Глыбокім. Як паведаміў аператар Леанід Юрык, затрымліваць журналіста прыйшлі трое міліцыянтаў – адзін у форме і двое ў цывільным. Яны паведамілі, што яму трэба прайсці з імі.

Hавiны
Затрыманні ў Горадні. Міліцыя спрабуе патрапіць у кватэру актывіста Саляніка
2020.05.08 10:18

«Ён выйшаў да іх. Сказаў, што вернецца. На двары яны стаялі, мне ўжо не чуваць было, пра што яны казалі. А тады ён вярнуўся, прынёс кашалёк і сказаў, што яго вядуць на содні», – адзначыў аператар.

Дакладныя прычыны затрымання пакуль не вядомыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў