У Магілёве спынілі канал пастаўкі наркотыкаў з Расеі


Магілёўскія міліцыянты перакрылі новы канал пастаўкі наркотыкаў праз адкрытую мяжу Беларусі ды Расеі. Пра гэта паведамілі ў абласным УУС.

Канфіскаваны мефедрон.
Фота: mogilev.mvd.gov.by

У студзені міліцыянты атрымалі звесткі аб дачыненні 28-гадовага і 23-гадовага бабруйчанаў да збыту псіхатропаў праз інтэрнэт. Яны набывалі гэтыя рэчывы ў Расеі, а затым перавозілі ў Беларусь для продажу.

Падчас асабістага дагляду ў падазраваных знайшлі больш за 136 г мефедрону. Яго кошт на чорным рынку можа перавышаць 16 тыс. рублёў. Маладыя людзі затрыманыя.

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкаму адзначылі, што летась спынілі два каналы пастаўкі наркотыкаў з Расеі ў Беларусь. Сёлета гэта першы канал. У 2019 годзе міліцыянты на тэрыторыі вобласці канфіскавалі каля кілаграма псіхатропных рэчываў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў