У Магілёве паставяць помнік ліфту


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”379900″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Гэтак гарадская адміністрацыя вырашыла ўшанаваць адзін з галоўных мясцовых брэндаў.

На планёрцы ў Магілёўскім гарвыканкаме абмеркавалі ідэю помніка ліфту ў горадзе, якая паўстала ў сувязі са святкаваннем 50-годдзя «Магілёўліфтмашам» – аднаго з найважнейшых прамысловых прадпрыемстваў гораду.

Пакуль не вядома, што будзе сабой прадстаўляць гэтая скульптурная форма, але ў чыноўнікі ўжо аддалі загад знайсці для яе месца, падае партал mogilevnews.by

Помнікаў ліфтам у свеце не так шмат. Гэтак, памятны камень ліфтавай шахце ёсць у Маскве, своеасаблівымі мадэрновымі помнікамі жыхары Пецярбургу лічаць ліфты стогадовай даўніны ў старых будынках, а ў Чэлябінску ёсць «ліфт у нікуды»: дырэктар адной з мясцовых будаўнічай фірмаў хацеў збудаваць ліфт, які б вёў з вуліцы непасрэдна ў ягоную кватэру на 6-м паверсе, але суседзі падалі на яго ў суд. Будаўніцтва спынілі, але шахта стаіць і да сёння.[/vc_column_text][vc_single_image image=”379891″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]ДД, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў