У Магілёве новы прысуд і новае затрыманне за акцыі


Васіль Курушын, актывіст Народнай грамады, атрымаў 7 содняў арышту.
Фота: «Белсат»

15 траўня суд Кастрычніцкага раёну Магілёва пакараў актывіста Васіля Курушына 7 соднямі адміністрацыйнага арышту. Гэтага ж ня затрымалі праваабаронцу і журналіста-фрылансера Алеся Райкана, вядомага як Аляксандр Буракоў – малодшы. Як мяркуюць магілёўскія праваабаронцы, іхнага калегу затрымалі за асвятленне акцыяў 5 і 6 траўня ў Магілёве.

Гаворка пра сустрэчу з блогерамі з каманды «Краіна для жыцця» 5 траўня на Віцебскім праспекце ў Магілёве, сустрэчу з блогерамі ў той жа дзень ля ГЦ «ГІПА» і збор пад Магілёўскім ІЧУ пасля затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага.

Hавiны
Жыхара Магілёва судзяць за ўдзел у акцыі, на якой ён не прысутнічаў
2020.05.14 18:05
Аляксандр Буракоў малодшы затрыманы 15 траўня.
Фота: «Белсат»

Затрыманне адбылося аб 11:10 дома ў Алеся. Яго павезлі ў РАУС Ленінскага раёну для складання пратаколу. Ад самога Алеся Райкана вядома, што міліцыя пільнавала яго яшчэ з 8 траўня, калі адбыліся першыя суды над удзельнікамі акцыяў у Магілёве. Людзі ў цывільным некалькі дзён запар дзяжурылі пад ягоным пад’ездам, але да сёння Алесю ўдавалася пазбегчы затрымання.

Сваяк і калега Алеся Аляксандр Буракоў (старэйшы), які зараз адбывае 10 содняў адміністрацыйнага арышту ў Магілёўскім ізалятары за ўдзел у акцыі 6 траўня, паведамляў, што міліцыя і ў яго цікавілася Бураковым малодшым.

14 траўня ў Магілёве адбылося яшчэ адно затрыманне – актывіста «Народнай грамады» Васіля Курушына, калі той збіраўся ехаць у Менск да Міколы Статкевіча. Васіль у шэрагу абвінавачаных ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 5 траўня на Віцебскім праспекце ў Магілёве. 15 траўня суд Кастрычніцкага раёну Магілёва ў асобе суддзі Жанны Пушкінай пакараў Васіля Курушына 7 соднямі ў зняволенні.

Суддзя суду Ленінскага раёну Магілёва Ірына Ланчава 15 траўня прысудзіла Алесю Райкану 10 сутак арышту.
Абноўлена
Па 10 содняў. Працяг судоў за ўдзел у акцыях у Магілёве
2020.05.12 11:04

Вольга Васільева Belsat.eu

Стужка навінаў