У Магілёве на казулю напалі сабакі, ейны лёс вырашаў намеснік старшыні гарвыканкаму


Параненую жывёліну сабакі загналі на тэрыторыю каля псіхіятрычнага шпіталю ўдзень, і толькі вечарам было вырашана, што рабіць з казуляй.

Фота: Belsat.eu

5 лістапада, каля 13-14 гадзінаў, ахоўнік Любажскай псіхіятрычнай больніцы ў Магілёве заўважыў трох сабак, якія напалі на казулю. Адагнаўшы сабак, мужчына пачаў тэлефанаваць у дзяржаўныя ветслужбы ў надзеі дапамагчы жывёле. Але па тэлефоне ніхто не мог даць уцямнага адказу.

Фота: Belsat.eu

На месцы пачалі збірацца неабыякавыя людзі, якія ўжо хацелі самі везці казулю ў ветклініку. Але потым у псіхіятрычную лякарню патэлефанавалі з ветстанцыі і сказалі, што ні ў якім разе нельга везці жывёлу і варта дачакацца спецыялістаў.

Фота: Belsat.eu

На 20:15 камісія, якая вырашыць лёс касулі, дагэтуль не прыехала. Прыкладна а 21:00 на месца прыехаў намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Андрэй Маскалёў. У гэты час на месцы ўжо працавала камісія. Па словах абаронцы жывёлаў, менавіта намеснік старшыні гарвыканкаму паўплываў на рашэнне павезці жывёлу на даследаванне. Амаль адразу пасля рашэння чыноўніка, на месца прыехала машына Спецаўтапрадпрыемства, якая адвезла казулю на рэнтген. Лекар, які таксама прыязджаў разам з камісіяй, сказаў, што ў казулі, магчыма, перабіты пазванок. Казулю будуць даследаваць у ветэрынарным цэнтры доктара Базылеўскага.

«Белсат» будзе сачыць за падзеяй.

Фота: Belsat.eu

Дар’я Чульцова, фота аўтара Belsat.eu

Стужка навінаў