У Магілёве на дварэ памёр мужчына. Верагодна, ён паслізнуўся на лёдзе


Выпадак здарыўся 13 лютага. У сацыяльных сетках шмат хто піша, што гэта правіна камунальнікаў – мужчына ўпаў і ўдарыўся галавою. Іншыя каментатары паведамляюць, што ў мужчыны не вытрымала сэрца.

Людзі вельмі негатыўна настроеныя да камунальных службаў. Магілёўцы ўпэўненыя, што трагедыя здарылася праз нядбайнасць ЖКГ, якая нядобрасумленна выконвае сваю працу. Шмат хто прыводзіць прыклады скалечанняў на лёдзе.

Ёсць і тыя, хто нібыта ведае, што мужчына ішоў у Дыягнастычны цэнтр, але не дайшоў – у яго спынілася сэрца.

Кіраўніца аддзелу добраўпарадкавання Упраўлення камунальных прадпрыемстваў на наш званок не адказала. Затое ў Магілёўскім дыягнастычным цэнтры, побач з якім адбылося здарэнне, belsat.eu не пацвердзілі, што мужчына быў іхным пацыентам.

«Усё, што магу сказаць, смерць расследуюць органы. Больш за тое – мужчына да нас не прыходзіў», – сказаў намеснік галоўнага лекара.

Днямі падобны выпадак здарыўся ў Віцебску. У абласным цэнтры ў адным з мікрараёнаў на скрыжаванні знайшлі труп. У Віцебскім УУСе belsat.eu распавялі, што ў мужчыны не вытрымала сэрца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў