У Магілёве да назіральніцы прыйшоў следчы


Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прадстаўнік БХД Алег Аксёнаў распавёў belsat.eu пра ціск на незалежных назіральнікаў. Усё адбылося ў хуткім часе пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка загадаў спецслужбам «уставіць мазгі» занадта актыўным назіральнікам.

Алег Аксёнаў балатуецца па Магілёўска-Ленінскай выбарчай акрузе № 84.

«На ўчастку №6 у памяшканні, дзе адбываецца галасаванне, з’явіўся чалавек са сшыткам кампаніі «Права выбару» ў руках. Падышоў да старшыні камісіі, паказаў пасведчанне, паразмаўляў. Потым падышоў да назіральнікаў і спытаў, хто мае такія сшыткі?» – распавёў ён.

Hавiны
Сябры камісіяў абыходзяць кватэры выбарнікаў без іх запрашэння
2019.11.17 12:47

Мужчына паказаў назіральнікам пасведчанне на імя працаўніка Следчага камітэту Андрэя Скурава. Ён перапісаў дадзеныя назіральніцы кампаніі «Права выбару» і сышоў. З якой нагоды СК зацікавіўся назіральнікамі – невядома. Сваё зʼяўленне следчы ніяк не патлумачыў.

Алег Аксёнаў цяпер хоча атрымаць тлумачэнне наконт гэтага інцыдэнту ад старшыні акружной камісіі. Кандыдат не выключае, што будзе пісаць скаргу.

«Гэта ціск на нашых назіральнікаў», – падкрэсліў Аксёнаў.

Hавiны
«Права выбару»: на некаторых участках яўка завышаецца больш чым у два разы
2019.11.17 11:56

Адзначым, што сёння Аляксандр Лукашэнка, каментуючы выпадак, калі ў Берасці назіральнік зняў на відэа спробу ўкіду бюлетэняў, заявіў:

«Я сказаў спецслужбам і міліцыі, каб яны цвёрда спынялі падобныя выпадкі. Жорстка – гэта значыць, калі нейкі мудак або прыдурак пачынае кідацца на выбарнікаў, сказаць, што яму ўставілі мазгі так, каб больш гэтага не хацелася».

ІІ Belsat.eu

Hавiны
Адмысловае выданне «Белсату» пра выбары: адразу пасля закрыцця ўчасткаў
2019.11.11 14:20
Стужка навінаў