У Магілёве былога амапаўца, які браў удзел у пратэстах, пакаралі 3 гадамі калоніі


Былы амапавец Уладзімір Шустаў атрымаў 3 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму нібыта за напад на супрацоўніка міліцыі. Такі прысуд па крымінальнай справе паводле 364 артыкула (гвалт у дачыненні супрацоўнікаў міліцыі) вынесла суддзя Алена Літвіна 17 лістапада ў Магілёве.

10 жніўня Уладзімір разам з сынам быў збіты сілавікамі падчас разгону пратэстоўцаў у Магілёве. Як апынулася пасля, адзін міліцыянт напісаў заяву на Уладзіміра. Шустаў сваю віну не прызнаў, маўляў, яго збівалі і ён проста зачапіўся за міліцыянта пры падзенні.

Судовае паседжанне ў Магілёве.
Фота: belsat.eu
Уладзімір Шустаў.
Фота: belsat.eu
Cуддзя Алена Літвіна.
Фота: belsat.eu

«Каб не караць дзясяткі, яны пакаралі аднаго» – сказаў пасля агучвання судовага выраку Уладзімір Шустаў.

ВВ belsat.eu

Стужка навінаў