У Магілёве 9-гадовы хлопчык сагнаў машыну бацькі ды паехаў на ёй у школу


Нечакана развязалася справа аб згоне аўтамабіля ў Магілёва. Падрабязнасці інцыдэнту распавядае прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

28 студзеня ў міліцыю звярнуўся жыхар Магілёва, які паведаміў аб згубе аўтамабіля Audi А6, які быў прыпаркаваны каля дому.

Знікненне машыны зафіксавалі камеры відэаназірання. Выявілася, што за стырном быў 9-гадовы сын заяўніка Пакуль бацькі не было ўдома, ён узяў ключ ад машыны, завёў яе і паехаў у школу.

Юны кіроўца прыпаркаваўся каля навучальнай установы і пайшоў на ўрокі.

Акалічнасцях здарэння вывучае міліцыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў