У Магілёве электробус пратараніў прыпынак. Фотафакт


Электробус, які сёлета ў студзені быў падораны Магілёву кітайскай правінцыяй Хунань, пратараніў гарадскі прыпынак у ноч на 8 сакавіка.

Фота здарэння ў сеціва выклаў instamogilevlive.

Як піша kp.by, інцыдэнт адбыўся ў цэнтры Магілёва – на плошчы Арджанікідзэ. Электробус спрабаваў павярнуць з вуліцы Болдзіна, але чамусьці не змог гэтага зрабіць і на поўным хаду пратараніў прыпынак. Верагодна, у электробуса зламалася рулявое кіраванне.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў