У Магілёўскім раёне забілі пенсіянера з дачкой


Месца забойства.
Фота: sk.gov.by

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу паводле факту забойства двух чалавек у Магілёўскім раёне.

Паводле СК, увечары 24 студзеня ў прыватным доме ў аграгарадку Буйнічы знойдзены целы забітага 83-гадовага гаспадара дому і ягонай 47-гадовай дачкі. У забойствах падазраецца 57-гадовы жыхар Магілёва, ён затрыманы.

У падазраванага знайшлі маёмасць пацярпелых, а на месцы здарэння – ягоныя рэчы. Мужчына злоўжываў алкаголем і неаднаразова судзімы за крадзяжы. Забітых характарызуюць станоўча, раней з падазраваным яны знаёмыя не былі.

Крымінальная справа распачатая паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае пакаранне ажно да расстрэлу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў