У лютым «камуналка» для беларусаў стала даражэй на 10 %


У Беларусі за люты 2019 года спажывецкія цэны на тавары і паслугі выраслі на 1,3 % у параўнанні са студзенем. З пачатку года яна павялічыліся на 2,2 %. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Больш за ўсё ў лютым падаражэлі паслугі – на 3,2 %. Харчовыя тавары сталі даражэй на 1,1 %, нехарчовыя – на 0,2 %.

З паслугаў лідарам па росце ў апошні месяц зімы з’яўляецца ЖКГ, дзе цэны выраслі на 10,4 %. Паслугі культуры падаражэлі на 1,4 %, фізкультуры і спорту – на 1 %.

А вось што тычацца прадуктаў, то больш за ўсё выраслі цэны на свежыя агуркі – ажно на 32,2 %, на капусту – на 12,6 % і на бананы – на 9,5 %.

Дарэчы, некалькі дзён таму ў суполцы «УКантакце» «ЧС Минск» выклалі фотаздымак з «Камароўскага рынку» у Менску. На ім бачна, што кілаграм агуркоў з Баку каштуе 30 рублёў.

Нагадаем, што па прагнозу Нацбанка кошты да канца году не павінны вырасці болей за 5 %.

 

Фота: «ЧС Минск»
ВІДЭА
«Гэта будзе бомба!» Жыхар Віцебску выявіў «найгрубейшыя памылкі» пры аплаце за ваду
2019.03.07 10:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў