У лютым беларусы рэзка панеслі здаваць валюту


За першыя два месяцы 2019 года беларусы прадалі на ўнутраным рынку – 1,35 млрд долараў. З іх у лютым было прададзена 668,6 млн, што на 15 млн долараў менш, чым у студзені. Такія звесткі прыводзіць Нацыянальны банк Беларусі. У сярэднім беларусы за дзень прадавалі 22,9 млн долараў.

Пры гэтым фізічныя асобы за студзень-люты купілі 1,29 млрд долараў. То бок чысты продаж за два месяцы склаў 61,7 млн долараў. У лютым гэты паказчык у параўнанні са студзенем павялічыўся амаль у дзесяць разоў і склаў 55,9 млн долараў.

Юрыдычныя асобы-рэзідэнты Беларусі ў лютым купілі 1,52 млрд долараў, а прадалі 1,48 млрд. Іх чыстая купля склала 49 млн долараў. За студзень-люты яны купілі за 3,1 млрд долараў, а прадалі 2,98 млрд. То бок чыстая купля валюты склала 115,7 млн долараў.

Юрыдычныя асобы-нерэзідэнты Беларусі за за два месяцы купілі 20,7 млн долараў, а прадалі – 138,9 млн, стаўшы чыстымі прадаўцамі валюты ў памеры 118,2 млн долараў.

Фота — Jose Luis Gonzalez/Reuters/Forum

З улікам таго, што беларусы больш актыўна прадавалі валюту, чым куплялі, агулам за студзень-люты валюты было прададзена на 64,29 млн долараў больш, чым набыта. У тым ліку ў лютым продаж валюты быў на 93,6 млн долараў большы за куплю, тады як у студзені попыт на валюту перавысіў продаж на 29,36 млн.

Нагадаем, што рост продажу насельніцтвам валюты ў каментары Belsat.eu прадказваў навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру BEROC Алег Мазоль. У прыватнасці, ён адзначаў, што ў першыя месяцы ў Беларусі прыпадае выплата падаткаў фізічнымі асобамі, таму «людзі будуць здаваць валюту, каб плаціць падаткі».

МГ/ belsat.eu

Стужка навінаў