У лясах Астравеччыны і Свіслачы міліцыянты канфіскавалі больш за тры тоны самагоннай брагі


Супрацоўнікі міліцыі Астравецкага РАУС каля хутара Ліцвяны выявілі ў лесе самагонны апарат і 1272 літры брагі для вырабу самагонкі. Яшчэ большы нелегальны самагонны бровар знішчылі праваахоўнікі ў Свіслацкім раёне, паведамляе прэсавая служба МУС.

У Астравецкім раёне міліцыянты выявілі самагоншчыкаў у лесе 17 студзеня. На месцы самаробнага заводу было 1272 літры брагі і самагонны апарат.

Фота: grodno.mvd.gov.by

19 студзеня ў нацыянальным парку «Белавежская пушча» паблізу вёскі Студзённікі, Свіслацкага раёну супрацоўнікі МУС выявілі самагонны апарат і 2210 літраў самагоннай брагі. Паўфабрыкат для вырабу самагону быў знішчаны.

І ў першым і ў другім выпадку міліцыянты шукаюць асобаў, якім належыць вытворчасць самагонкі.

Фота: grodno.mvd.gov.by

У МУС нагадваюць, што «Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу», з’яўляецца адміністрацыйным парушэннем. Пакаранне паводле артыкулу 12.43 КААП прадугледжвае папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічыняў (135 рублёў) з канфіскацыяй паўфабрыкатаў і апаратаў. За паўторнае правапарушэнне на працягу года памер штрафу можа дасягаць трыццаць базавых велічыняў (810 рублёў).

ВІДЭА
10 тонаў брагі пад зямлёй: грыбнік здаў у міліцыю ўладальніка гіганцкага самагоннага бровара
2019.09.03 16:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў