У Ляхавічах узарвалі воданапорную вежу. МНС выклала відэа ў сеціва


У горадзе Ляхавічы, што на Берасцейшчыне, пры дапамозе выбуху дэмантавалі аварыйную воданапорную вежу.

Відэа выбуху выклалі на YouTube ратавальнікі.

37-метровую вежу ў Ляхавічах пабудавалі яшчэ ў 1972 годзе на вуліцы Южакова. З 2015 года ёй не карысталіся, але заставалася на балансе мясцовага ЖКГ. Для дэмантажу воданапорнай вежы былі прыцягнутыя адмыслоўцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў