У Львове расейскае консульства закідалі яйкамі ды спалілі сцяг Расеі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaHNqTWxZbHJlZW8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Падчас мітынгу ў падтрыманне зняволенай у Расеі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі актывісты кідалі яйкі ды дымавыя шашкі на тэрыторыю генеральнага консульства Расеі ў Львове.

Як распавяла прадстаўніца патрульнай паліцыі Львова Кацярына Рыбій, мітынгоўцы сарвалі сцяг Расеі, які вісеў на тэрыторыі консульства, і спрабавалі павесіць украінскі сцяг, аднак не паспелі – умяшалася паліцыя.

Народны дэпутат Уладзімір Парасюк, які прымаў удзел у мітынгу, распавёў, што менавіта ён сарваў сцяг Расейскай Федэрацыі. «Актывісты закідалі расейскае консульства яйкамі. Выйшаў прадстаўнік консульства. Я папрасіў зняць сцяг, але ён адмовіўся, таму я зняў яго сам і кінуў на зямлю. Не ведаю, здаецца, яго потым спалілі», – сказаў дэпутат.

9 сакавіка жыхары Львова правялі мітынг у падтрыманне ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую ўтрымліваюць у Расеі.

200 чалавек у Львове прайшліся маршам ад помніка Шаўчэнкі ў цэнтры гораду ў генеральнае консульства Расейскай Федэрацыі з плакатамі і крыкамі «Свабоду Надзеі Саўчанцы». Актывісты запусцілі папяровыя самалёцікі з надпісамі «FreeSavchenko» на тэрыторыю расейскага консульства і выканалі гімн Украіны пад яго сценамі.

МЯ, паводле zaxid.net

Стужка навінаў